У Нідэрландах на парламенцкіх выбарах перамагла кіруючая партыя

16 марта 2017

У Нідэрландах на парламенцкіх выбарах перамагла кіруючая партыя прэм'ер-міністра Марка Рутэ. Паводле папярэдніх звестак, яна атрымала 32 крэслы са 150-ці. На другім месцы крайне правая Партыя свабоды на чале з Гертам Вілдэрсам, якая выступае супраць мігрантаў і адзінага Еўрасаюза. Яна можа прэтэндаваць толькі на 19 месцаў у парламенце. Такі ж вынік яшчэ ў трох партый. Яўка была рэкорднай за 30 гадоў - галасаваць прыйшлі 82 % выбаршчыкаў. З-за гэтага выбары прыйшлося падоўжыць на паўтары гадзіны. Пільна назіралі за галасаваннем і еўрапейскія лідары. Яны ўжо павіншавалі Рутэ з перамогай і не ўтойвалі сваёй радасці з-за паражэння еўраскептыкаў.