У Маскве на Краснай плошчы прайшоў урачысты парад

7 ноября 2014
У Маскве сёння ўспамінаюць легендарны парад Чырвонай арміі 7 лістапада 1941-га года… Сёння раніцай на Краснай плошчы прайшоў урачысты парад, у якім прынялі ўдзел 28 ветэранаў марша-легенды 1941-га. Упершыню арганізатары стварылі рэканструкцыю цэнтральных падзей Вялікай Айчыннай. Дарэчы, рыхтаваліся да параду нядоўга і да апошняга моманту нават сам факт яго правядзення трымалі ў сакрэце. Усяго ж у маршы-рэканструкцыі ўдзельнічалі больш як 6 тысяч вайскоўцаў і курсантаў.