У Мадрыдзе праходзіць выстава робатаў Global Robot Expo

29 января 2016

Сёлета напрацоўкі паказалі 130 лепшых сусветных кампаній. Сярод навінак экзашкілет - прылада, прызначаная для павелічэння сілы чалавека за кошт знешняга каркаса. З яго дапамогай можна падняць 20-кілаграмовую скрынку як сямікілаграмовую. Падчас правядзення выставы плануецца арганізаваць дзясяткі канферэнцый і спаборніцтвы робатаў.

Паводле слоў дырэктара экспазіцыі Энрыка Форнера, сусветны аб'ём рынку робатабудавання і спадарожных тэхналогій складае 20 мільярдаў еўра. Эксперты прагназуюць, што ў наступныя пяць гадоў паказчык вырасце да 80 мільярдаў еўра.