У Лондане па падазрэнні ў тэрарызме арыштавалі 3 чалавек

8 июня 2017

Гэта мужчыны ва ўзросце 33, 34 і 37 гадоў. Усе былі затрыманы па падазрэнні ва ўчыненні, планаванні або падбухторванні да ўчынення тэрактаў. Яны пад вартай у адным з паліцэйскіх участкаў на поўдні сталіцы. Па адрасах пражывання падазроных праводзяцца вобыскі. У Скотленд-Ярдзе паведамілі, што затрыманні не звязаны з учыненым 3-га чэрвеня тэрактам у цэнтры Лондана.