У Літве праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў

26 мая 2024

У Літве праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў. У першым ніхто з кандыдатаў не набраў неабходную для перамогі колькасць галасоў. Зараз за пасаду кіраўніка дзяржавы спаборнічаюць дзеючы прэзідэнт Гітанас Науседа і прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманітэ (ад кіруючай партыі).

Пакуль яўка з улікам датэрміновага галасавання склала 17 %. Працаваць выбарчыя ўчасткі будуць да 20:00.