У Латвіі вайскоўцы падчас вучэнняў страцілі беспілотнік

21 сентября 2021

Латвійская армія страціла беспілотнік. Дрон знік падчас ваенных вучэнняў. Каб яго знайсці, вайскоўцы звярнуліся да грыбнікоў, лясных працаўнікоў і ўсіх жыхароў. Прыметы: шэры колер, даўжыня 1 метр 40 сантыметраў, вага каля 6 кілаграмаў. Узбраення на дроне не было. Гэта не першы такі выпадак - вясной мінулага года ў аднаго з латвійскіх армейскіх беспілотнікаў адключылася сістэма ўпраўлення - дрон шукалі нават з дапамогай авіяцыі, пакуль выпадкова не знайшлі на дрэве ў лесе.