У Кабуле праходзяць пахаванні ахвяр учорашняга тэракта

23 апреля 2018

У спісе загінуўшых - 31 чалавек. Сярод іх шмат жанчын і дзяцей. Больш як паўсотні мясцовых жыхароў атрымалі раненні. Смяротнік падарваў сябе ў адміністрацыйным квартале ля ўваходу ў цэнтр рэгістрацыі выбаршчыкаў. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".