У Ізраілі сфарміравана новая кіруючая кааліцыя

7 мая 2015

Лідару "Лікуда" - дзеючаму прэм'ер-міністру краіны Біньяміну Нетаньяху - удалося дамовіцца з ультраправай партыяй "Яўрэйскі дом" за дзве гадзіны да заканчэння тэрміну, які адведзены па законе на міжпартыйныя кансультацыі. Раней дамоўленасць аб фарміраванні кааліцыі была дасягнута яшчэ з трыма партыямі. Ад удзелу ў кааліцыі адмовіўся "Наш дом Ізраіль". Датэрміновыя парламенцкія выбары прайшлі ў снежні мінулага года.