У Іспаніі і Партугаліі расце лік ахвяраў лясных пажараў

16 октября 2017

Загінулі не менш як 27 чалавек, больш за паўсотню пацярпелі. У Партугаліі актыўнымі застаюцца 108 ачагоў узгарання. З агнём змагаюцца 7 тысяч чалавек. Тушэнне ўскладняюць пагодныя ўмовы. Перакрытыя каля 20 аўтамабільных дарог, спыненыя чыгуначныя зносіны.

У пірэнэйскім каралеўстве стыхія бушуе ў аўтаномных супольнасцях Галісія і Астурыя. Адмененыя заняткі ў школах, эвакуіраваныя жыхары некалькіх населеных пунктаў. Не выключаецца, што прычынай узгаранняў могуць быць наўмысныя падпалы.