У Грэцыі арыштавалі падазроных у падпалах лясоў

16 августа 2019

Паведамляецца, што двое мужчын былі затрыманыя на Пелапанесе: яны сумысна распальвалі вогнішча ў сухой расліннасці. Яшчэ адзін падазроны затрыманы на востраве Эўбея. Зараз яго дапытваюць. Нагадаем, Грэцыя зараз пакутуе ад найбуйнейшых лясных пажараў. Пяты, найвышэйшы ўзровень пажарнай небяспекі ў сувязі з 40-градуснай спякотай і моцным ветрам аб'яўлены ў некалькіх рэгіёнах. Загінулі і пацярпелі дзясяткі чалавек.