У Ганконгу тры тысячы чалавек прынялі ўдзел у штогадовым заплыве

30 октября 2017

Тры тысячы чалавек прынялі ўдзел у штогадовым заплыве ў бухце Вікторыя ў Ганконгу. Працягласць маршруту ледзь больш за кіламетр. Часта гэта свята азмрочваюць трагедыі на вадзе, але сёлета абышлося без інцыдэнтаў. Упершыню такія спаборніцтвы прайшлі ў 1906 годзе, калі Ганконг яшчэ быў брытанскай калоніяй. Праз 70 гадоў кастрычніцкія спаборніцтвы забаранілі - вада ў гавані стала бруднай. Але ўжо ў 2011-ым аматары плавання зноў выйшлі на старт.