У Германіі будуць пазбаўляць джыхадыстаў нямецкіх пашпартоў

9 апреля 2018

У Германіі будуць пазбаўляць джыхадыстаў нямецкіх пашпартоў. Але МУС краіны пойдзе на гэты крок, толькі калі ў такіх людзей ёсць іншае грамадзянства. Акрамя таго, будзе пашыраны спіс "бяспечных краін паходжання". Гэта дазволіць хутчэй апрацоўваць прашэнні мігрантаў з шэрагу краін аб прадастаўленні прытулку. У спіс, у прыватнасці, уключаць Грузію, Арменію, Туніс, Алжыр і Марока. Пры гэтым кіраўнік МУС Германіі прызнаў, што гарантаваць абсалютную бяспеку ў краіне немагчыма.