У Эстоніі пачалася бестэрміновая забастоўка настаўнікаў

22 января 2024

У Эстоніі пачалася бестэрміновая забастоўка настаўнікаў, яны патрабуюць павышэння заработнай платы. У акцыі возьмуць удзел амаль 9 з паловай тысяч педагогаў з 330 школ. 24 студзеня з трохдзённай забастоўкай салідарнасці да настаўнікаў далучацца працаўнікі дашкольных устаноў, прафесійных школ і навучальных устаноў па інтарэсах - увогуле гэта больш як 18 тысяч чалавек.

Па даных сацапытання, 67 працэнтаў грамадзян Эстоніі падтрымліваюць забастоўку.