У Егіпце на тры месяцы ўведзены рэжым надзвычайнага становішча

10 апреля 2017

У Егіпце на тры месяцы ўведзены рэжым надзвычайнага становішча пасля серыі тэрактаў. Узброеныя сілы і паліцыя павінны забяспечыць неабходныя меры для процідзеяння пагрозам тэрарызму і ахове правапарадку. Напярэдадні ў цэрквах Танты і Александрыі з розніцай у некалькі гадзін прагрымелі два выбухі. Каля 50-ці чалавек загінулі, больш чым 120 атрымалі раненні. Адказнасць за тэракты ўзялі на сябе тэрарысты групоўкі "Ісламская дзяржава". У краіне - трохдзённая жалоба. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху аль-Сісі, родным і блізкім загінуўшых. Рашуча асудзіў тэрарыстычныя атакі і МЗС нашай краіны. Беларусь бескампрамісна выступае супраць усіх форм тэрарызму, экстрэмізму і рэлігійнага радыкалізму, а таксама паслядоўна падтрымлівае намаганні нацыянальных урадаў і міжнароднай супольнасці ў барацьбе з любымі іх праявамі, гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства.