У Данбасе сёння ўступіў у сілу рэжым спынення агню

29 августа 2018

Перамір'е трохбаковая група ініцыіравала з-за пачатку навучальнага года. Бакі канфлікту паабяцалі таксама гарантаваць бяспечны доступ Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва ўсёй Украіне. Са студзеня гэта ўжо чацвёртая спроба спыніць агонь. Дагэтуль былі -вясновае-, -велікоднае- і -хлебнае- перамір'і. Згодна з ацэнкай АБСЕ, цяперашняе лета ў Данбасе выдалася самым спакойным за ўвесь час канфлікту.