У Чэлябінскай вобласці сёння дзень жалобы

2 января 2019

Сёння ў Чэлябінскай вобласці Расіі Дзень жалобы па загінуўшых у выніку выбуху газу і абвальвання дома ў Магнітагорску. Лік ахвяраў дасягнуў 11 чалавек. Сёння з-пад завалаў дасталі целы яшчэ двух загінуўшых. Застаецца невядомым лёс 32 чалавек. Пошукава-выратавальныя работы на месцы трагедыі ў Магнітагорску працягваюцца. Следчы камітэт адпрацоўвае ўсе магчымыя прычыны трагедыі. Слядоў выбуховых рэчываў на месцы абвальвання дома не знойдзена. Пацверджанняў версіі тэракта няма.