У Бруселі ўначы прагрымелі два выбухі

14 июля 2016

У сталіцы Бельгіі сёння ўначы прагрымелі два выбухі, згарэла 8 аўтамабіляў. Адбылося ўсё ў камуне Сен-Жыль у цэнтры Бруселя. Праваахоўныя органы пакуль не паведамляюць пра магчымых ахвяраў і пацярпелых. Вядома толькі, што версія тэракта выключаная, паліцыя лічыць, што аўтамабілі падпалілі хуліганы.