У Брытаніі кансерватары хочуць адправіць Тэрэзу Мэй у адстаўку

12 ноября 2017

У Брытаніі кансерватары хочуць адправіць Тэрэзу Мэй у адстаўку з-за рознагалоссяў па Brexit. Падпісаць ліст аб недаверы свайму лідару і прэм'ер-міністру Злучанага Каралеўства маюць намер ужо 40 дэпутатаў Палаты абшчын. Для запуску перавыбараў лідара торы і магчымай замены Мэй на пасадзе прэм'ер-міністра дастаткова набраць яшчэ 8 галасоў.

Тым часам еўракамісары выказваюць апаскі, што нестабільнасць у асяроддзі брытанскіх кансерватараў можа зацягнуць увесь працэс Brexit і прымусіць дзеючы ўрад пайсці ў адстаўку.