У Астане завяршылася сустрэча па міжсірыйскім урэгуляванні

24 января 2017

Па выніках канферэнцыі краіны - гаранты перамір'я - Расія, Іран і Турцыя - падпісалі дакумент аб стварэнні трохбаковага механізму кантролю за захаваннем рэжыму спынення агню ў Сірыі.

Таксама Расія, Іран і Турцыя дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве пры садзейнічанні ААН на платформе Астаны. Чарговая сустрэча па ўрэгуляванні сірыйскага крызісу запланавана ўжо на наступным тыдні. Кіраўнік дэлегацыі ўрада Сірыі адзначыў, што падчас двухдзённых перамоў былі дасягнуты канкрэтныя вынікі, накіраваныя на выратаванне арабскай рэспублікі. У сваю чаргу апазіцыя засталася незадаволеная вынікамі канферэнцыі і падала ААН сваю версію механізму спынення агню. Яе павінны перадаць сірыйскаму ўраду.