У Алтайскім краі працягваецца выратавальная аперацыя

13 февраля 2017

У гэтыя хвіліны ў Алтайскім краі працягваецца выратавальная аперацыя. Напярэдадні над возерам Цялецкае пацярпеў крушэнне верталёт. На борце знаходзіліся пяць чалавек. Знайшлі абломкі машыны і цела жанчыны. Пошукавыя работы ўскладняе моцны штармавы вецер. Паводле звестак паліцыі, палёт быў недазволеным, паколькі лётаць над Алтайскім запаведнікам у цёмны час сутак забараняецца.