У аэрапорце Токіа грузавы самалёт кампаніі сутыкнуўся з іншым суднам

22 марта 2019

Боінг  працягваюць праследваць непрыемнасці. У аэрапорце Токіа  грузавы самалёт кампаніі сутыкнуўся  з іншым суднам. На шчасце, пацярпелых няма, аднак абодва лайнеры  атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. У аднаго самалёта было зачэплена  хваставое апярэнне, а ў другога  -  рухавік.  Узлётная паласа перакрытая.

Тым часам  стала вядома, што на фоне двух крушэнняў - інданезійскага і эфіопскага Боінгаў 737 МАХ - авіяканцэрн страціў кантракты  на 49 пасажырскіх лайнераў.  Сума здзелкі складала амаль 5 мільярдаў долараў.