У аэрапорце Стамбула сутыкнуліся паўднёвакарэйскі і турэцкі самалёты

14 мая 2018

На запісе камер відэаназірання паветранай гавані відаць, што лайнер падчас рулёжкі зачапіў крылом хвост самалёта A-321. Пацярпелых няма, але хвост лайнера, куды прыпаў удар, амаль цалкам адарваны.