Ураган "Мэцью" набліжаецца да берагоў ЗША

5 октября 2016

Ураган "Мэцью" - адзін з наймацнейшых у Атлантычным акіяне за апошнія 10 гадоў набліжаецца да берагоў ЗША. Штаты Фларыда, Джорджыя, Паўднёвая і Паўночная Караліна аб’явілі надзвычайнае становішча. Дзве акругі ў Паўднёвай Караліне прыйшлося і ўвогуле эвакуіраваць, а гэта звыш мільёна чалавек.

Раней "Мэцью" абрынуўся на карыбскі рэгіён. На Кубе пакінуў наступствы ў выглядзе паводак, сарваных ліній электраперадачы. Загінуўшых няма. А вось у Дамінікане ахвярамі стыхіі сталі як мінімум чатыры чалавекі, разбураны прыбярэжныя гарады.

Ёсць загінуўшыя і ў Гаіці - 9 чалавек. Пяць гарадоў затопленыя. Насельніцтва так і не аднавілася пасля разбуральнага землетрасення 2010 года, эканамічны ўрон ад урагану, толькі паводле папярэдніх звестак, ацанілі ў некалькі мільёнаў долараў. Гаіці пагражае гуманітарны крызіс.