Украінскі крызіс стаў тэмай нарады кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза ў Рызе

7 марта 2015

Сусветная супольнасць павінна працягваць павялічваць дыпламатычныя намаганні па садзейнічанні палітычнаму ўрэгуляванню сітуацыі на ўсходзе Украіны. Аб гэтым заявілі дэлегаты Савета Бяспекі ААН падчас пасяджэння, якое адбылося напярэдадні. Члены арганізацыі адзначаюць, што на Данбасе ў цэлым захоўваецца стабільная сітуацыя і рэжым спынення агню.

Украінскі крызіс таксама стаў тэмай нарады кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза ў Рызе. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Расіі і Германіі - Сяргей Лаўроў і Франк-Вальтэр Штайнмаер пагадзіліся з неабходнасцю як мага хутчэй пачаць работу ў рамках кантактнай групы мінскіх пагадненняў.

Акрамя таго, Брусель плануе падвоіць місію АБСЕ на ўсходзе Украіны. З такой заявай выступіла вярхоўны прадстаўнік ЕС Федэрыка Магерыні. З падобнай прапановай выступілі таксама намеснікі кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" на сустрэчы ў Берліне.