Украінская паліцыя затрымала ўладальніка згарэлага прыватнага дома састарэлых

29 мая 2016

Украінская паліцыя затрымала ўладальніка згарэлага прыватнага дома састарэлых у сяле Летачкі Кіеўскай вобласці. Па факце пажару ўзбуджана крымінальная справа. Ужо вядома, што дом састарэлых існаваў нелегальна. Пра яго не ведалі ні ў адміністрацыі, ні ў іншых адпаведных службах. Нагадаем, трагедыя адбылася сёння раніцай. У доме знаходзіліся 35 чалавек. 17 з іх загінулі. 5 шпіталізаваны з апёкамі. Папярэдняя версія здарэння - узгаранне тэлевізара.