Украіна афіцыйна запрасіла ў Германіі дальнабойныя ракеты, якія могуць даляцець да Масквы

27 мая 2023

Украіна афіцыйна запрасіла ў Германіі дальнабойныя крылатыя ракеты TAURUS, якія могуць даляцець да Масквы. Пра гэта паведамляе нямецкая газета. Далёкасць дзеяння такой зброі да 500 кіламетраў.

У публікацыі адзначаецца: "Уладзімір Зяленскі ўжо гаварыў аб гэтым канцлеру Олафу Шольцу падчас свайго візіту ў Берлін у пачатку мая. Прадстаўнік канцлера не хоча гэта каменціраваць, аднак федэральнае Міністэрства абароны пацвярджае, што Украіна запрасіла TAURUS".

Акрамя іншага, журналісты пішуць, што гэтыя ракеты могуць падысці да знішчальнікаў F-16. Вось толькі не ўсе вераць, што Кіеў будзе разумна выкарыстоўваць такую зброю.