Украіна пачынае адводзіць танкі ў Данбасе

5 октября 2015

Аб гэтым паведаміў прэс-афіцэр штаба спецаперацыі сілавікоў Анатоль Стэльмах. Перадыслакацыя ўзбраенняў пачнецца з Луганскай вобласці. Шляхі адыходу тэхнікі зараз працягваюць узгадняць са спецыялістамі з маніторынгавай місіі АБСЕ. Як толькі танкі, а затым і артылерыя калібрам да 100 міліметраў будуць адкінутыя далей ад лініі размежавання, іх месцазнаходжанне зафіксуюць міжнародныя назіральнікі. Пасля да адводу тэхнікі прыступяць у Данецкай вобласці. Нагадаем, па выніках пасяджэння кантактнай групы ў Мінску на мінулым тыдні бакі дамовіліся адвесці тэхніку на 15 кіламетраў ад лініі судакранання. Улады самаабвешчанай ЛНР прыступілі да адводу ў мінулую суботу.