Ля будынка парламента ў Лондане адбылася стральба

22 марта 2017

Тэрміновыя навіны ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Лондана - ля будынка парламента адбылася стральба. Паліцыя лічыць здарэнне тэрактам. Звесткі па ахвярах пакуль не дакладныя. Паводле інфармацыі Рэйтэр, параненых не менш за 10 чалавек. Ёсць таксама загінуўшыя. Відавочцы паведамляюць, што бачылі чалавека з нажом недалёка ад урадавага будынка. Журналіст Квенцін Летс удакладніў, што стральбу адкрылі ахоўнікі парламента. Яны стралялі ў мужчыну, які атакаваў паліцэйскага. А да гэтага машына збіла 5 чалавек на Вестмінстэрскім мосце, пасля чаго ўрэзалася ў агароджу. Праца парламента прыпынена, раён ачэплены паліцыяй. Мы сочым за развіццём падзей. Падрабязнасці ў наступным выпуску.