Ля грэчаскага вострава Лесбас выратаваныя чарговыя бежанцы

3 января 2016

Сотні чалавек, сярод якіх жанчыны і грудныя дзеці, выяўленыя на гумавых лодках у Эгейскім моры. На беразе нелегалам аказалі першую меддапамогу - многія з іх сур'ёзна пераахалодзіліся. Зараз выратаваных адправяць у часовыя лагеры. Нагадаем, паводле інфармацыі ААН, летась у Еўропу прыбылі больш за мільён бежанцаў, у асноўным з Блізкага Усходу. Каля чатырох тысяч загінулі ў шляху. Каб прыцягнуць увагу да гэтай глабальнай праблемы лідараў краін, валанцёры выклалі з трох тысяч выратавальных камізэлек гіганцкі сімвал міру на схіле адной з гор Грэцыі.