Турцыя зацвердзіла членства Швецыі ў НАТА

26 января 2024

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган афіцыйна зацвердзіў членства Швецыі ў НАТА. Раней праект закона падтрымалі члены Вялікага нацыянальнага сходу краіны.

Зараз адзінай краінай, якая яшчэ не адобрыла ўступленне Швецыі ў альянс, засталася Венгрыя. Аднак прэм'ер-міністр Віктар Орбан на днях аб'явіў, што падтрымлівае заяўку Стакгольма, і паабяцаў, што парламент скажа "так" пры першай жа магчымасці.