Туркменістан сёння адзначае юбілей незалежнасці

27 октября 2016
На сцэне Цэнтра кангрэсаў у Ашхабадзе адбыўся дзяржаўны канцэрт майстроў мастацтваў. Ён прысвечаны 25-й гадавіне суверэнітэту дзяржавы. Ва ўрачыстасцях прыняў удзел туркменскі лідар. 

Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 25-годдзем незалежнасці дзяржавы павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.