Цырымонія ўручэння "Оскара" пройдзе ў гэтую нядзелю і не будзе падобная на іншыя

20 февраля 2019

Ужо ў гэтую нядзелю на сцэну тэатра "Долбі" ў Лос-Анджэлесе выйдуць лаўрэаты прэміі "Оскар". Цырымонія не будзе падобная на іншыя. З-за рэкордна нізкіх рэйтынгаў трансляцыя скарочана да трох гадзін. Асобныя статуэткі, гавораць, хацелі ўручаць падчас перапынкаў на рэкламу. Але кінаакадэмікі ўсё яшчэ не губляюць надзеі, што "Оскар" усё ж будуць глядзець. Выступяць на цырымоніі легендарныя рокеры гурта "Куін" і Адам Ламберт. І гэта заканамерна, бо за перамогу ў пяці намінацыях сёлета змагаецца фільм "Багемская рапсодыя" - пра творчы шлях Фрэдзі Мерк’юры. Карціна прызнана самай касавай біяграфічнай стужкай у гісторыі Галівуда.