Трэці самалёт з астанкамі загінуўшых у крушэнні на Сінаі прыбыў у Санкт-Пецярбург

6 ноября 2015

Трэці самалёт МНС з астанкамі цел загінуўшых у крушэнні "А-321" прыбыў у Санкт-Пецярбург. Спецборт таксама даставіў асабістыя рэчы і дакументы пасажыраў, выяўленыя ў зоне крушэння лайнера. На гэты момант апазнаныя целы 58 загінуўшых. Нагадаем, 31 кастрычніка "Аэробус A-321" авіякампаніі "Кагалымавія" пацярпеў крушэнне на Сінаі, усе 224 чалавекі загінулі. Сярод іх - беларус Раман Серадзінскі. Яго пахавалі сёння ў Клічаве.

І як паведамілі крыніцы газеты "Камерсант", сярод даных, якія захаваліся на бартавым самапісцы "А-321", інфармацыі аб катастрофе няма, запіс абрываецца імгненна. На думку экспертаў, гэта магло адбыцца з-за хуткага аддзялення хваставой часткі лайнера, дзе знаходзіўся прыбор.