Традыцыйныя навагоднія купанні

2 января 2017

Традыцыйныя навагоднія купанні прайшлі ў многіх краінах свету.

У Італіі дзясяткі смельчакоў акунуліся ў воды Адрыятычнага мора. Тэмпература вады склала плюс 15 градусаў. Паназіраць за маржамі сабраліся сотні гледачоў. Пасля займальнага шоу ўдзельнікі разам з блізкімі  і сябрамі  разышліся па кавярнях і рэстаранах, каб сагрэцца і адзначыць гэтую падзею.

Масавыя навагоднія купанні прайшлі і ў ЗША. Там купальшчыкі акунуліся ў воды Атлантычнага акіяна. Адзначым, што аналагічныя заплывы штогод праходзяць у Германіі, Галандыі, Партугаліі, Францыі, Канадзе, Швейцарыі.