Тэракт у Пакістане

24 июня 2017

Не менш як 40 чалавек загінулі, 150 атрымалі раненні. Два выбухі прагрымелі на рынку ў горадзе Парачынар. Яшчэ адзін выбух прагрымеў ля офіса кіраўніка паліцыі пакістанскага горада Квета. Чацвёра паліцэйскіх былі забітыя ў выніку нападзення невядомых у горадзе Карачы на поўдні краіны. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Пакістана Мамнуну Хусейну, родным і блізкім загінуўшых.