Тэракт на паўночным захадзе Пакістана

16 марта 2016

Не менш за 15 чалавек загінулі, каля 30-ці параненыя з-за выбуху ў аўтобусе, што перавозіў дзяржслужачых. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за напад. На пачатку сакавіка ў Пакістане ля будынка суда ў выніку выбуху загінулі не менш як 8 чалавек. 20 студзеня група невядомых баевікоў атакавала ўніверсітэт Бача Хан.