Суд над падазроным у забойстве брытанскага вайскоўца

30 мая 2013

У Лондане сёння пачаўся суд над адным з галоўных падазроных у забойстве брытанскага вайскоўца ў Вулвічы. 22-гадоваму Майклу Адэбавале прад'яўленыя абвінавачанні ў забойстве і незаконным валоданні агнястрэльнай зброяй. Другі злачынец, таксама паранены падчас затрымання, 28-гадовы Майкл Адэбаладжа, пакуль застаецца пад аховай у адной з лонданскіх бальніц. Адразу пасля забойства і за некалькі хвілін да арышту адзін са сведак на месцы здарэння зафіксаваў на відэа словы Адэбаладжа, што той учыніў напад у адплату за штодзённыя забойствы мусульман брытанскімі салдатамі.