Студэнты канадскага Квебэка наладзілі акцыю пратэсту проста ў сценах ВНУ

10 апреля 2015

Яны забарыкадзіраваліся ў адным з будынкаў універсітэта. Маладыя людзі выяўлялі абурэнне супраць затрымання 22 студэнтаў, якія выступалі супраць рашэння мясцовых улад зрэзаць выдаткі на некаторыя сацыяльныя праграмы. Адміністрацыя ВНУ вымушана была звярнуцца па дапамогу да вартавых парадку. Паміж актывістамі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў разгарнуўся сапраўдны бой. Дэманстрантаў разагналі. Звестак аб пацярпелых няма.