Краіны АПЕК дамовіліся аб скарачэнні здабычы нафты

30 ноября 2016

Упершыню з 2008 года. Аб гэтым паведамляе агенцтва "Рэйтар". Саміт міністраў праходзіць у Вене. Так, бакі прыйшлі да высновы - скараціць сутачную здабычу чорнага золата на 1,2 мільёна барэляў за суткі, г. з. да 32 з паловай мільёнаў. На гэтым фоне сусветныя цэны прыкметна выраслі. Кошт маркі Brent дасягнуў 51 долара. Акрамя таго, сённяшняе пагадненне прадугледжвае скарачэнне нафтаздабычы краінамі, якія не ўваходзяць у АПЕК, прыкладна на 600 тысяч барэляў за суткі.