Краіны ЕС прымуць усе неабходныя меры, каб спыніць струмень нелегальных бежанцаў у Еўропу

3 февраля 2017

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕС дамовіліся аб гэтым на саміце на Мальце. Адной з асноўных мер па барацьбе з нелегаламі стане аператыўная дэпартацыя іх на радзіму. Плануюцца меры для таго, каб падарваць бізнес перавозчыкаў бежанцаў і забяспечыць эфектыўны кантроль знешніх межаў. У сумеснай дэкларацыі адзначаецца, што ў 2016 годзе праз Міжземнае мора ў Еўропу трапіла больш як 180 тысяч нелегальных імігрантаў. Меры, вядома, трэба прымаць неадкладныя.