Стала вядомая прычына ДТЗ з аўтобусам у Маскве

29 декабря 2017

Стала вядомая прычына ДТЗ з аўтобусам, якое адбылося сёння ў Маскве ля станцыі метро "Сходненская". Паводле дадзеных следства, вадзіцель жадаў сысці ад сутыкнення з легкавушкай, не справіўся з кіраваннем і заехаў у прыпынак. У выніку аварыі пацярпелі тры чалавекі. Узбуджана крымінальная справа. Ля уваходаў у падземку па ўсёй Маскве з меркаванняў бяспекі ўсталявана больш як 800 бетонавых агародж. Дадзены інцыдэнт стаў другім з удзелам аўтобуса ў расійскай сталіцы на гэтым тыдні.