ЗША не пацвердзілі паспяховае выпрабаванне КНДР вадароднай бомбы

7 января 2016

Гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнест. Ён адзначыў, што "за апошнія суткі не адбылося нічога, што памяняла б ацэнку ўрада ЗША тэхнічных і ваенных магчымасцяў КНДР". Нагадаем, у сераду Савет Бяспекі ААН сабраўся на экстранную сустрэчу з-за аб'яўлення Паўночнай Карэяй аб выпрабаванні вадароднай бомбы.

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун асудзіў аб'яўленае КНДР выпрабаванне вадароднай бомбы, заклікаў Пхеньян спыніць далейшыя выпрабаванні, якія дэстабілізуюць бяспеку ў рэгіёне.

Крайнюю занепакоенасць з-за заявы КНДР аб правядзенні выпрабавання вадароднай бомбы выказалі і ў Беларусі. У МЗС нашай краіны заявілі, што дзеянні КНДР з'яўляюцца парушэннем шэрагу рэзалюцый Савета Бяспекі ААН.