ЗША могуць накіраваць у Еўропу знішчальнікі пятага пакалення

16 июня 2015

ЗША могуць накіраваць у Еўропу знішчальнікі пятага пакалення F-22 Raptor. Гэта паведаміла амерыканскі міністр ВПС у французскім Ле-Буржэ, дзе праходзіць міжнародны авіясалон. Штаты заклікаюць саюзнікаў па НАТА не зніжаць выдаткаў на абарону. Як вядома, шэраг еўрапейскіх краін апошнімі гадамі іх сур'ёзна ўрэзаў на фоне фінансавага крызісу. Раней ЗША ўжо перакінулі ў Стары Свет штурмавікі A-10 і знішчальнікі F-15. А напярэдадні Пентагон пацвердзіў планы Вашынгтона размясціць ва Усходняй Еўропе склады танкаў і іншых цяжкіх узбраенняў.