Савет Бяспекі ААН, як чакаецца, абмяркуе сёння мінскія пагадненні

12 февраля 2019

Пасяджэнне пройдзе па ініцыятыве Расіі. Нагодай паслужыла чацвёртая гадавіна падпісання дакументаў аб спыненні агню на ўсходзе Украіны. Кіеў плануе падчас дыскусій давесці да міжнароднай супольнасці актуальную інфармацыю наконт сітуацыі ў Данбасе. Акрамя таго, прадстаўнікі Украіны ўжо ў сярэдзіне наступнага тыдня на пасяджэнні Генасамблеі ААН маюць намер узняць пытанне аб міратворцах у зоне канфлікту.