Сотні прыхільнікаў Прынса прыйшлі да дома амерыканскага спевака

22 апреля 2016

Сотні прыхільнікаў Прынса прыйшлі да дома амерыканскага спевака ў штаце Мінесота. Грамадскасць узрушана яго раптоўнай смерцю. Фанаты нясуць кветкі і запальваюць свечкі, каб ушанаваць памяць чалавека, які, паводле іх слоў, зрабіў вялікі ўнёсак у сусветную музычную культуру. Свае спачуванні сям'і музыканта выказалі шматлікія палітыкі і зоркі. У тым ліку вакаліст Rolling Stones Мік Джагер, спявак Элтан Джон, акцёр Уіл Сміт.

За сваю кар'еру Прынс прадаў больш за сто мільёнаў экзэмпляраў альбомаў. Спявак стаў уладальнікам сямі прэмій "Грэмі". Таксама ён атрымаў "Залаты глобус" і "Оскар" за песню да фільма "Пурпурны дождж". Імя Прынса значыцца ў зале славы рок-н-рола. Паводле папярэдняй версіі, аўтар дзясяткаў хітоў памёр на 58-м годзе жыцця з-за перадазіроўкі наркотыкаў. Расследаванне працягваецца.