Салодкая тэма

21 декабря 2013
Якія тарты пяклі ў Вялікабрытаніі? Ці прыйшліся італьянцам даспадобы вусені? Хто з'еў сэрца кобры? Адказы - у нашым наступным рэпартажы.

Расказвае Аляксандра Пінчук.

Паабедаць у гэтым рэстаране в'етнамскай вёсачкі Ле-Ма ў адыходзчым годзе ўжо не атрымаецца. Аж да пачатку лютага тут распісаныя ўсе наведванні. Настолькі турыстам спадабаўся мясцовы далікатэс - сэрца кобры ў рысавым лікёры. На закуску прапануюць мяса паўзуна. У год Змяі ад гурманаў няма адбою.

У Вялікім яблыку ў 2013-м таксама эксперыментавалі, але без экстрыму, скарыстаўшыся адначасова рэцэптамі вырабу класічнага французскага круасана і амерыканскага пончыка. Атрымаўся кранат. Вечарам у пякарнях іх на латках не застаецца.

На Кубе стравамі года прызнаныя паэлья і вэнджанае парася. У Гаване адчыняюцца ўсё новыя рэстараны. У меню - дзясяткі страў нацыянальнай і еўрапейскай кухні на любы густ.

У Тбілісі новае гучанне знаходзіла класіка. У хачапуры мясцовыя кухары дадавалі яшчэ не апрабаваныя інгрэдыенты. Атрымалася добра.

Сусветны кулінарны фестываль у Бангкоку прайшоў у верасні. Па традыцыі ён сабраў сотні лепшых шэф-повараў і рэстаранных крытыкаў свету. За кулісамі гала-вячэр ішоў бойкі вулічны гандаль. У Тайландзе гавораць, што, маючы нават адзін латок, трэба пастарацца з розумам ім распарадзіцца. Калі хопіць кемлівасці і прадпрымальнасці, даходы будуць расці, а сціплы стартап стане сур'ёзным бізнесам.

Брытанцы запомняць адыходзячы год як час адраджэння дамашняй выпечкі. Тэлешоу на гэтую тэму пабілі ўсе рэкорды. За 12 месяцаў у іх праглядзе прынялі ўдзел звыш 40 мільёнаў англічан. Як вынік - паглядзець, як працуюць профі, на міжнароднае шоу кулінараў у Лондане прыехалі сотні тысяч чалавек. У модзе шматузроўневыя тарты з падсвятленнем. Часцей за ўсё іх заказваюць маладыя.

У Маскве ў моду ўвайшоў узбекскі хлеб, выпечаны ў тандыры, у Кітаі рабілі скульптуры з садавіны, а італьянцы прыпраўлялі свае традыцыйныя сыры лічынкамі насякомых.