Скандал у амерыканскім кангрэсе

20 ноября 2013

Рэспубліканца Трэя Рэйдэла выкрылі ў прыхільнасці да цяжкіх наркотыкаў. Яму прад'яўляюць абвінавачанне ў захоўванні какаіну, а за гэта пагражае паўгода турмы і штраф у памеры тысяча долараў. Суд разгледзіць справу ўжо сёння. Хутчэй за ўсё Рэйдэлу вынесуць умоўны прысуд, бо з доказамі злачынства яго злавілі ўпершыню. Сам кангрэсмен ужо пакаяўся перад выбаршчыкамі на сваёй старонцы ў сацыяльнай Сетцы. Куплю какаіну ён растлумачыў няўдалай барацьбой з алкагалізмам.