Сітуацыю на ўсходзе Украіны абмеркавалі ў Берліне

10 февраля 2015

Крызіс на ўсходзе Украіны можа быць урэгуляваны толькі мірным шляхам. Аб гэтым заявіла канцлер ФРГ Ангела Меркель, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Атаве пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Канады Сцівенам Харперам. Напярэдадні сітуацыю на Данбасе абмяркоўвалі і ў Берліне. Там прайшлі кансультацыі намміністраў замежных спраў Расіі, Германіі, Францыі і Украіны. Інфармацыя пра вынікі сустрэчы выдавацца не будзе, каб не нашкодзіць перамовам. Раней прадстаўнікам (так званай "нармандскай чацвёркі") атрымалася дасягнуць прагрэсу ў абмеркаванні комплексу мер па рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў. Ужо заўтра найважнейшай пляцоўкай еўрапейскай дыпламатыі (па рашэнні ўкраінскага канфлікту) зноў стане беларуская сталіца. За стол перамоваў сядуць прэзідэнты Расіі, Украіны, Францыі і канцлер Германіі.