Сезон цюльпанаў адкрыўся ў Галандыі

20 января 2019

Урачыстая цырымонія, прысвечаная вясновым кветкам,  прайшла на цэнтральнай плошчы Дам  у Амстэрдаме. Усім, хто  жадаў, раздалі больш чым 200 тысяч кветак. Яркімі букетамі радавалі і мясцовых жыхароў, і шматлікіх турыстаў. Сёлета тэмай Дня цюльпана стала "Сіла кветак", таму арганізатары расставілі скрыні з цюльпанамі сямі расфарбовак у форме кветкі.