Сакрэтная служба ЗША перахапіла падазроны канверт на імя Дональда Трампа

3 октября 2018
Верагодна, у пасланні амерыканскаму лідару знаходзіўся рыцын. У Белы дом канверт не трапіў. Пачалося расследаванне. Раней стала вядома, што ў Пентагон даслалі два канверты таксама з гэтым жа атрутным рэчывам. Яны былі адрасаваныя міністру абароны Джэймсу Мэцісу і кіраўніку ваенна-марскіх аперацый ВМС ЗША Джону Рычардсану. Падазроныя пасланні выявілі ў паштовым аддзяленні пры ведамстве і адтуль адправілі на праверку.